Прывітанне, паважаны Ветэран Вялікай Айчыннай вайны!
Са словамі вялікай удзячнасці звяртаюцца да Вас вучні школы №32 г. Брэста.
Сёння мы жывем у вольнай і мірнай краіне, у прыгожым горадзе, маем магчымасць вучыцца, радавацца жыццю і марыць. Нашы вочы не бачылі вайны, і мы не чулі грукату ўзрываючыхся снарадаў. Нашы сэрцы не ведаюць трывогі і жаху вайны. Мы разумеем, што сваім жыццём абавязаны Вам, пераможцам Вялікай Айчыннай вайны.
Гэта Вы смела і рашуча ўсталі на абарону нашай зямлі пад час фашысцкай навалы. Гэта Вы не адзін раз глядзелі смерці ў вочы. Гэта Вы не ўпалі духам, не здаліся, выстаялі, не гледзячы ні на што. Гэта Вы, перамагаючы стомленасць, голад і боль, заваявалі нам Перамогу. І гэта Перамога – Вялікі Подзвіг, вызваленне народаў зямлі ад ярма фашызму. І кожны жыхар нашай краіны, усёй зямлі павінен аб гэтым памятаць. Забыць гэта проста не магчыма.
З кожным днём Вы адыходзіце. Вас, хто змагаўся на полі бою, хто працаваў у тыле ворага, хто на свае вочы бачыў жудасныя карціны вайны, пасляваеннага часу, застаецца ўсё меней і меней. Мы схіляем перад Вамі нашы галовы. Мы бярэм з Вас прыклад і абяцаем свята памятаць Ваш гераічны ўчынак, любіць сваю Радзіму, свой народ так, як любіце Вы, і быць заўжды гатовымі ўстаць на яе абарону.
Віншуем Вас с 75-годдзем Перамогі! Жадаем Вам моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту Вам і Вашай сям’і!
Вучнi