Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
З 15 лютага па 19 лютага ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Для вучняў была арганізавана кніжная выстава “Пісьменнікі-юбіляры”, акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!”. Падрыхтаваны выставы “З традыцыямі ў будучыню”, “У свеце малюнкаў і фарбаў” (па творах літаратуры), “Моўныя цікавосткі”. Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у інтэлектуальным калейдаскопе “Самы ўважлівы чытач”(5Б), “Поле цудаў”(5Д), "Знаўцы беларускай мовы" (5Е), моўным турніры “Разумнікі і разумніцы”(7), віктарыне “Слова роднае – вечнасці след”(5В). Паміж камандамі 11-х і 10-х класаў прайшла гульня “Эрудыт”. Адзначаны пераможцы ў конкурсе малюнкаў, буклетаў і віктарыны "Дзясятачка". Вучні 3-х – 11-х класаў прынялі ўдзел у гульні-конкурсе “Буслік – 2021”.