В группе Образование Ленинского района телеграмм канал замечательная статья о нашей Ирине Степановне !!!
Вашчынчук Ірына Сцяпанаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Месца працы: ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Брэста»
Педагагічны стаж: 21 год
Жыццёвае крэда: “Адзіны шлях, які вядзе да ведаў, - гэта дзейнасць, разумовая, заўсёды творчая і сумесная: вучня і настаўніка”
У школе працуе з 1999 года.
З 2009 года з’яўляецца кіраўніком вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.
Член раённай творчай групы «Арганізацыя педагагічнай дзейнасці па суправаджэнню інтэлектуальна адораных дзяцей»
Выкарыстоўваючы ў сваёй дзейнасці сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, Ірына Сцяпанаўна стварае ўмовы для развіцця і выхавання свабоднай, таленавітай асобы, якая валодае высокімі інтэлектуальнымі і духоўнымі патрабаваннямі, мае багаты запас ведаў.
Настаўнік любіць сваю работу, знаходзіць натхненне і новыя сілы, умее захапляцца і захапляць сваімі ідэямі іншых.
Яе энергічнасць, арганізаванасць, адказнасць дапамагаюць дабівацца станоўчых вынікаў, пра што сведчаць шматлікія поспехі вучняў у прадметных алімпіядах, творчых конкурсах.
Падцвержданне гэтаму з’яўляецца тое, што вучні Ірыны Сцяпанаўны штогод займаюць прызавыя месцы ў алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры (з 2017 года – 17 перамог), прымаюць актыўны ўдзел у творчых конкурсах:
✔️«Голас дзяцінства»,
✔️«Проба пяра»,
✔️«Зямля пад белымі крыламі»,
✔️«Золатое пяро Белай Русі»,
✔️«Буслік» і інш.
З 2009 года Ірына Сцяпанаўна з’яўляецца старшынёй профсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 32 г. Брэста”.
Прафесіяналізм, талент прафсаюзнага лідара, багаты педагагічны вопыт Ірыны Сцяпанаўны высока ацэнены.
За шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у дзейнасці галіновага прафсаюза, дасягненні ў рабоце па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза яна ўзнагароджана
Граматай Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2011, 2017) ,
Падзякай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2018).
Ірына Сцяпанаўна - творчы, ініцыятыўны настаўнік, які ўмела сумяшчае працу настаўніка-прадметніка яшчэ і класнага кіраўніка, дзеліцца вопытам з калегамі, маладымі настаўнікамі, умее арганізаваць пазакласную работу па прадмеце.
За паспяховую педагагічную дзейнасць, добрасумленную працу ў сістэме адукацыі Ірына Сцяпанаўна неаднаразова ўзнагароджана аддзелам адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста (2007, 2009, 2014, 2017),
з’яўляецца пераможцам раённага этапу конкурсу “Сучасныя інфармацыйныя камп’ютарныя тэхналогіі ў адукацыі” (2016),
“Мультымедыйны ўрок у адукацыйнай практыцы педагога” (2013),
“Лепшы кабінет беларускай мовы ілітаратуры” (2019).
У капілцы і такая ўзнагарода, як “Любімы настаўнік” (2009г., 2018 г.).
Работа ў школе займае значную частку жыцця Ірыны Сцяпанаўны, але гэта не перашкаджае ёй быць клапатлівай мамай і добрай гаспадыняй.
#профессионалы
#сш32брест