Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 75 человек

Парк интерактивной истории Сула

Дата: 27 апреля 2021 в 14:52, Обновлено 4 декабря 2022 в 23:36
760 просмотров

ВАНДРОЎКА Ў МІНУЛАЕ

24 красавіка члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Сярэдняя школа №32 г.Брэста" адправіліся ў вандроўку па любімай Беларусі.

На гэты раз выбралі цудоўнае месца – першы ў краіне парк-музей інтэрактыўнай гісторыі “СУЛА”, які знаходзіцца ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Гэта сапраўды незвычайны куточак нашай Радзімы, дзе з’явілася магчымасць акунуцца ў розныя эпохі гісторыі: ад першабытных стаянак да сярэдзіны 20 стагоддзя.

Адноўленая сядзіба 18 стагоддзя распавядае пра жыццё шляхты, дваранскага роду. Вандроўнікі завіталі ў каралеўскую асамблею, браварню, сядзібны дом Ленскіх, музеі ручнога ткацтва і яўрэйскай гісторыі. Усе былі здзіўлены высокім узроўнем абслугоўвання, хатняй атмасферай, маляўнічай прыродай, катаннем на дракары, майстар-класамі ў ганчарнай майстэрні і ў кузні.

Да глыбіні душы кранула і чыстая беларуская гаворка арганізатараў, экскурсаводаў.

Падарожжа дазволіла яшчэ глыбей пазнаць культуру, традыцыі нашага народа.

Комплекс “Сула” – гэта наш гонар і дань усёй беларускай зямлі. Зберагчы гісторыю і перадаць яе нашчадкам – наш святы абавязак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.